Сацыёлагі: Беларусы аднолькава паважаюць уладу і не давяраюць ёй

Беларусы схільныя адносіцца да ўладаў з павагай, падтрымкай і недаверам (20-21% апытаных) і толькі 3% адчуваюць да іх нянавісць. Найбольш беларусы адчуваюць да ўладаў абыякавасць - 30%. Такія вынікі апытання, праведзенага Ўсерасійскім цэнтрам вывучэння грамадскай думкі.
Толькі 10% жыхароў нашай краіны гатовыя падтрымаць акцыі масавага пратэсту (у Расіі такіх 16%, ва Ўкраіне - 34%), 4% - страйкі (для параўнання - 6% расіян і 18% украінцаў), 1% - блакаду шляхоў зносінаў, заняцце памяшканняў (2% расіян і 6% украінцаў), 1% - узброеныя сутыкненні (2% расіян і 4% украінцаў).

Беларусы найбольш схільныя заяўляць, што не сталі б удзельнічаць ні ў якіх акцыях - 62% рэспандэнтаў. 

Як адзначае сайт glavnoe.kharkov.ua, апытанне ў Беларусі праводзілася 3-8 сакавіка 2009 года. Агулам было апытана каля 1000 чалавек ва ўсіх шасці абласцях краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі