Сацыял-дэмакраты збіраюць подпісы супраць дэкрэта аб дармаедах

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) будзе збіраць подпісы за адмену так званага "дэкрэта аб дармаедах". Нагадаем, што згодна з гэтым законам, усе, хто не працуе больш за паўгода, мусяць плаціць гадавы збор у 3,6 мільёна рублёў (20 базавых велічыняў).

Збіраць подпісы за адмену закона плануецца як ужывую, так і праз інтэрнэт. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік старшыні партыі Ігар Барысаў.

Ігар Барысаў: "Усе астатнія могуць далучацца да гэтай ініцыятывы. У нас ёсць арганізацыйныя структуры ў рэгіёнах, там ёсць актывісты. Гэта магчымасць іх мабілізаваць і праводзіць збор гэтых подпісаў. У жніўні паглядзім, колькі грамадзян свядома вырашыла заплаціць гэты збор".

Барысаў дадае, што партыя рыхтуе зварот у Канстытуцыйны суд, каб там разгледзелі адпаведнасць гэтага закона Канстытуцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі