Сабаленка выйграла ў Стывенс і зраўняла лік у матчы Кубка Федэрацыі — 1:1

Сабаленка выйграла ў Стывенс і зраўняла лік у матчы Кубка Федэрацыі — 1:1

Беларуска Арына Сабаленка сенсацыйна выйграла ў амерыканкі Слоан Стывенс у другім паядынку фінальнага матчу Кубка Федэрацыі, які праходзіць на корце “Чыжоўка-Арэны” ў Мінску. 19-гадовая Сабаленка, якая займае 76-е месца ў рэйтынгу WTA, у трох сэтах адолела дасведчаную саперніцу, 13-ю ракетку свету, якая мае тытул на US Open — 6:3, 3:6, 6:4.

Дзякуючы гэтай перамозе лік у матчы Беларусь — ЗША стаў 1:1. Першы паядынак правялі Аляксандра Сасновіч і Кока Вандэвеге — 4:6, 4:6.

Заўтра, 12 лістапада пройдуць яшчэ два адзіночныя паядынкі: Сабаленка — Вандэвеге і Сасновіч — Стывенс. Скончыцца матч парнай гульнёй у якой беларускі Вера Лапко і Лідзія Марозава будуць супернічаць з амерыканкамі Элісан Рыске і Шелбі Роджэрс.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі