Сабаленка не прайшла ў 1/16 тэніснага турніру ў Мадрыдзе
![Сабаленка не прайшла ў 1/16 тэніснага турніру ў Мадрыдзе](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/sabalenka_wta_1.jpg.webp?itok=EHQeVc9y)
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (10 WTA) не прайшла ў 1/16 фіналу турніру катэгорыі “Прэм’ер” у Мадрыдзе. Яна саступіла расіянцы Святлане Кузняцовай (109) — 5:7, 4:6.
На гэтым турніры выступае таксама беларуска Вікторыя Азаранка (50), якая згуляе з расіянкай Дар’ей Касаткінай (21). Яшчэ адна прадстаўніца нашай краіны Аляксандра Сасновіч (34) пазмагаецца з эстонкай Анет Кантавейт (15).
У 1/16 фіналу парнага разраду згуляюць беларуска Лідзія Марозава і японка Сюко Ааяма — іх саперніцамі стане славенска-сербскі тандэм Андрэя Клепач і Аляксандра Круніч.
Вікторыя Азаранка ў пары аўстралійкай Эшлі Барці ў першым раундзе выступіць супраць кітаянкі Чжаасюань Ян і полькі Алісіі Расольскай.
Арына Сабаленка будзе гуляць з Элізе Мертэнс — яны пачнуць выступ адразу з 1/8 фіналу.