СААЗ: сітуацыя ў свеце з каранавірусам пагаршаецца

СААЗ: сітуацыя ў свеце з каранавірусам пагаршаецца

Сітуацыя з свеце ў каранавірусам пагаршаецца. У большасці краін пандэмію не ўдалося ўзяць пад кантроль, заявіў кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрас Аданом Гебрэісус. Ён нагадаў статыстыку: за апошнія шэсць тыдняў колькасць выпадкаў заражэння павялічылася ўдвая, паведамляе "Бі-Бі-Сі". За суткі зарэгістраваныя рэкордныя больш за 228 тысяч новых выпадкаў.

У ЗША, Бразіліі і Індыі няма прыкмет замаруджвання пандэміі, падкрэслівае Гебрэісус. "Вірус нанёс каласальную шкоду ахове здароўя ў некаторых самых багатых краінах свету, у той час, як краіны з вельмі сціплымі магчымасцямі паспяхова спраўляюцца з сітуацыяй", — заявіў кіраўнік СААЗ.

На планеце налічваецца 12,5 млн выпадкаў заражэння COVID-19, памерлі 559,6 тысячы чалавек, паправіліся 7,2 млн. Беларусь займае 29-е месца — 64,6 тысячы выпадкаў заражэння (+193 за апошнія суткі) і 454 памерлых (+5).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі