Вы тут

СААЗ паставіла ў Беларусь медыцынскае абсталяванне для пацыентаў з COVID-19

Груз для Беларусі / eeas.europa.eu

Краінавы офіс Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі паставіў у Рэспубліканскі цэнтр арганізацыі медыцынскага рэагавання медыцынскае абсталяванне для пацыентаў з COVID-19. Гэта — 5,4 тысячы кіслародных масак з рэзервуарам, 160 апаратаў для высокапаточнай назальнай аксігенатэрапіі і 20 тысяч экспрэс-тэстаў для дыягностыкі, паведамляе прэс-служба Прадстаўніцтва ЕС у нашай краіне.

Абсталяванне на суму 850 тысяч долараў купілі і паставілі ў рамках праекта "Салідарнасць у імя здароўя", які фінансуецца Еўрасаюзам.

Кіраўнік Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Пасол Дзірк Шубель адзначыў, што "Еўрапейскі саюз і дзяржавы, якія ўваходзяць у яго склад, падтрымліваюць грамадзян Рэспублікі Беларусь у барацьбе з пандэміяй COVID-19".

Падчас перадачы / @minzdravbelarus

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.