Са школьнай праграмы прапануюць прыбраць верш Генадзя Бураўкіна

Як паведамляе Радыё Свабода, творчы саюз накіраваў у Міністэрства адукацыі ліст з прапановамі перагледзець школьную праграму па беларускай літаратуры. Праўда, прэс-сакратар Мінадукацыі Юлія Ваніна кажа, што ў яе няма ніякай інфармацыі ні пра сам ліст ад Саюзу пісьменьнікаў Беларусі, ні пра магчымыя змены ў школьнай праграме па беларускай літаратуры.

Сакратар СПБ Георгій Марчук распавёў у гутарцы з журналістамі: "Ну, як мы можам уключыць ці раіць уключыць абавязкова верш нябожчыка Бураўкіна "Панове, вы здрадзілі. Прыйдзе час, мы вам адпомсцім. Беражыцеся!“ Я ўжо не помню дакладна, пра што там. Ну, нейкі шантаж, пагроза. Каму... Мы не можам прапагандаваць крайнія падыходы чалавеканенавісніцтва, толькі прымаць думку аднаго чалавека, не ўлічваючы тое, што таленавітыя людзі прапануюць і сваё".

Чыімі творамі афіцыная пісьменніцкая арганізацыя хоча замяніць творчасць Бураўкіна, Марчук не сказаў. Іх імёны стануць вядомыя ў верасні, калі прапановы будуць абмеркаваныя і прынятыя адпаведнымі дзяржаўнымі ўстановамі.

На фота — Генадзь Бураўкін

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі