Рынга Стар напіша кнігу паводле песні The Beatles

Рынга Стар напіша дзіцячую кнігу па песні The Beatles “Octopus’s Garden”, створанай ім самім. Кніга “Сад васьмінога” выйдзе ў кастрычніку і будзе ўтрымліваць некалькі бонусаў. Сярод іх — CD, на якім казку чытае сам Рынга, а таксама неапублікаваная версія “Octopus’s Garden”, напісаная музыкам для альбома “Abbey Road”. Праілюструе казку прыхільнік The Beatles, мастак Бэн Крот, вядомы сваёй працай над кнігай “Прышэльцы любяць трусы”. Дарэчы, 72-гадовы Стар нярэдка бярэ ўдзел у запісанні тэлевізійных перадач для дзяцей, у прыватнасці, шоў “Паравозік Томас і сябры”.

Фота: www.fanpop.com
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі