Рыбу ў Ашмянцы забілі камунальнікі

У рацэ Ашмянцы (Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць) масава атруцілася рыба з-за таго, што з ачышчальных збудаванняў у ваду трапілі брудныя сцёкавыя воды. Збудаванні належаць Ашмянскай жыллёва-камунальнай гаспадарцы. Нагадаем, што масавае атручанне рыбы адбылося ў ноч з 29 па 30 мая.
Пасля таго, як будзе вядомы памер нанесенай шкоды, на ашмянскіх камунальнікаў будзе пададзены пазоў у пракуратуру. Не выключана, што на іх пачнуць крымінальную справу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі