Вы тут

Руслана Асланава ў аэрапорце сустракалі прыхільніцы (фота)

Беларускі ўдзельнік дзіцячага "Еўрабачання-2015" вярнуўся дадому. Як паведамляла Еўрарадыё, Руслан Асланаў з песняй "Цуд" заняў чацвёртае месца на конкурсе. Перамогу атрымала Дэстыні Чукуньерэ з Мальты.

У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" юнага выканаўцы разам з беларускай дэлегацыяй у поўным складзе сустракалі яго сябры і журналісты вядучых СМІ, паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі.

Каментуючы свой выступ юны артыст сказаў: "Я пастараўся не толькі годна прадставіць Беларусь на конкурсе, але і атрымаць максімальнае задавальненне ад самога выступу. Эмоцый шмат! Зазіраючы ў будучыню, скажу: не выключана, што праз нейкі час буду штурмаваць і дарослае "Еўрабачанне". Чакайце!"

Фота: Белтэлерадыёкампанія