Удзельнік дзіцячага Еўрабачання ад Беларусі прэзентаваў кліпы на сваю песню
![Удзельнік дзіцячага Еўрабачання ад Беларусі прэзентаваў кліпы на сваю песню](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000027_d4061cfe8c8d2c3f43257ef90052b9f2_734201.jpg.webp?itok=GAVuZBvL)
У пятніцу, 13 лістапада, апублікаваныя кліпы беларускага ўдзельніка дзіцячага “Еўрабачання-2015” Руслана Асланава на песню “Чараўніцтва”. Два кліпы былі зняты адмыслова для конкурсу. Адзін — для рускамоўнай версіі песні, другі — для англамоўнага варыянту.
Беларуская дэлегацыя на чале Вольгай Саламаха накіруецца ў Сафію 14 лістапада. Там у суботу, 21 лістапада, пройдзе фінал дзіцячага конкурсу.
Сёлета ў дзіцячым Еўрабачанні возьмуць удзел прадстаўнікі ад 18 краін. Упершыню выступяць на сцэне гэтага конкурсу Ірландыя і Аўстралія.
Акрамя рэпетыцыяў, за гэты тыдзень Руслан Асланаў будзе ўдзельнічаць у здымках візітоўкі, у запісу агульнай песні разам з іншымі ўдзельнікамі конкурсу. А таксама запланаваныя некалькі інтэрв’ю з выканаўцам, паведамляе БЕЛТА.
Фота: belta.by