Вы тут

Беларускія тэлеканалы пакажуць жывую трансляцыю дзіцячага "Еўрабачання-2015"

Тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24" пакажуць жывую трансляцыю міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2015". Ён пройдзе ў Сафіі ўвечары 21 лістапада. Пачатак трансляцыі запланаваны на 21.30, інфармуе БЕЛТА.

У конкурсе возьмуць удзел прадстаўнікі 18 краін. Беларусь прадставіць13-гадовы Руслан Асланаў (на здымку) з песняй "Чараўніцтва". Ён выступіць пад 10-м нумарам.

Вынікі галасавання Беларусі аб'явіць 11-гадовая Валерыя Драбышэўская, а каментаваць "Еўрабачанне" будзе Анатоль Ліпецкі.

Фота: БЕЛТА