Вызначаныя прэтэндэнты на дзіцячае “Еўрабачанне” ад Беларусі

Вызначаныя фіналісты ад Беларусі на дзіцячы конкурс “Еўрабачанне-2015”, паведамляе сайт tvr.by.  Праслухоўванне больш за 40 прэтэндэнтаў адбылося ўвечары 26 чэрвеня ў Белтэлерадыёкампаніі. Прадстаўляць нашу краіну на конкурсе ў сталіцы Балгарыі Сафіі будзе малады выканаўца ці калектыў з фінальнай дзясяткі:

1.  Ансамбль "Заранак" (Мінск)

2. Асланаў Руслан (Мінскі раён)

3. Купрыяновіч Зінаіда (Мінск)

4. Васілеўская Ангеліна (Мінск)

5. Гурт "Нескучный возраст" (Мінск)

6. Казак Лізавета і Тоўсцік Алена (Кобрын)

7. Мураўёва Лізавета (Мінск)

8. Маханькоў Аляксандр (Мінск)

9. Новік Марыя (Мінск)

10. Магільная Марыя (Магілёў)

Фінальнае шоў нацыянальнага адборачнага туру традыцыйна пройдзе ў фармаце гала-канцэрта 21 жніўня. Сам дзіцячы конкурс “Еўрабачанне-2015” адбудзецца ў лістападзе.

Нагадаем, у мінулым годзе нашу краіну на конкурсе прадстаўляла Надзея Місякова з беларускамоўнай песняй “Сокал”. Дзяўчына заняла сёмае месца. Самымі паспяховымі для дзіцячага “Еўрабачання” для Беларусі сталі 2005 год, калі на конкурсе перамагла Ксенія Сітнік і 2007 год, калі перамогу атрымаў Аляксей Жыгалковіч.

Фота: БЕЛТА