Вы тут

Юзары падрыхтаваў цалкам беларускамоўную праграму

Беларускі ўдзельнік "Еўрабачання-2015" Юзары падрыхтаваў цалкам беларускамоўную праграму. Яе канцэртная прэзентацыя пройдзе 30 красавіка ў мінскім клубе "Каёт".

 
"У мяне заўсёды было жаданне выконваць песні па-беларуску. Я ў свой час прайшоў шлях перароблівання беларускіх народных песень на сучасны манер, бо лічу, што маю права гэта рабіць, паколькі на родзе гэта напісана (маці музыкі, Галіна Грамовіч — салістка аркестра Фінберга, выканаўца народных песень). Да таго ж, фэны ўвесь час прасілі заспяваць на мове. Усё супала. Мне гэта цікава, і я ведаю, як зрабіць, каб было цікава", — распавядае музыка.

 

Частка песень, кажа Юзары, ужо вядомая гледачам па тэлеэфірах. Другая — цалкам новыя трэкі, напісаныя на тэксты Мікіты Найдзёнава. Адмыслова для новай праграмы Юзары збіраў музыкаў, нават аб'яўляў кастынг. Цяпер з ім грае басіст гурта "Фляус і Кляйн" Аляксандр Верны, музыкі Андрэй Чарнавокі і Дзмітрый Маркаран.