Беларускія гледачы абралі пераможцам Еўрабачання Расію, журы — Швецыю

Абнародаваныя падрабязныя вынікі галасавання гледачоў і кожнага з сяброў журы. Ацэнка экспертаў сёлета аказалася вельмі блізкай да вынікаў конкурсу. Пры гэтым, нягледзячы на агульных фаварытаў, пяцёркі лепшых у кожнага сябра нашага журы нямала адрозніваюцца.

Як галасавалі беларускія сябры журы (Топ-5):

 

1

2

3

4

5

Наталля Марынава

Расія

Аўстралія

Швецыя

Арменія

Бельгія

Віталь Карпанаў

Швецыя

Бельгія

Эстонія

Расія

Аўстралія

Аксана Арцюшэўская

Швецыя

Расія

Аўстралія

Кіпр

Бельгія

Аляксей Грос

Аўстралія

Швецыя

Расія

Бельгія

Францыя

Ікуі Абалян

Расія

Швецыя

Аўстралія

Бельгія

Латвія

Нагадаем, летась пераможцу Еўрабачання Канчыту Вурст наша журы апусціла аж на 23-е месца, а гледачы паставілі на 4-ю пазіцыю.

Сёлета ж шведа Монса Зэльмерлёва на першае месца паставілі двое — Віталь Карпанаў і Аксана Арцюшэўская. Аляксей Грос палічыў лепшым аўстралійскага выканаўцу Guy Sebastian. А вось Іскуі Абалян ды Наталля Марынава аддалі перавагу песні “A Million Voices” расійскай спявачкі Паліны Гагарынай.

“Яна для мяне была асноўным фаварытам, — тлумачыць свой выбар Іскуі Абалян. — У такіх умовах, у такой палітычнай сітуацыі яна здолела проста закахаць у сябе ўсіх еўрапейцаў. Бо так, як яе прымалі, як людзі спявалі яе песню, нават каверы ўжо зрабілі на песню — паказальна. Натуральна, мне вельмі спадабаўся швед, мне вельмі спадабаўся бельгіец і аўстраліец… Але прызнаюся адкрыта, што асабіста даслала 20 SMS за Паліну Гагарыну”.

Расія патрапіла ў ТОП-5 кожнага сябра беларускага журы, так жа, як і Швецыя, Аўстралія ды Бельгія. У выніку галасавання камісіі першыя месцы размеркаваліся так: Швецыя, Расія, Аўстралія, Бельгія, Арменія. Па словах старшыні журы Наталлі Марынавай, пэўнае абмеркаванне выступаў адбывалася, і гэта цалкам натруальна. Але рашэнні прымалі ўсе самастойна.

Увогуле, вельмі спадабалася, што сёлета былі абсалютна розныя песні і даволі высокага ўзроўню, — дзеліцца ўражаннямі ад фіналу Наталля Марынава. — Не было клонаў песень-пераможцаў мінулага году. Калі вы сочыце за "Еўрабачаннем", то вы ведаеце, што перамагла, напрыклад, Лена Маер (Еўрабачання-2010), і на наступны год усе песні падобныя на яе. А вось сёлета такой тэндэнцыі не прасочвалася. Таму было вельмі цікава ацэньваць”.

Топ-5 сумарнага галасавання беларускага журы, гледачоў, агулам краіны і вынікі "Еўрабачання-2015"

 

1

2

3

4

5

Журы

Швецыя

Расія

Аўстралія

Бельгія

Арменія

Гледачы

Расія

Эстонія

Бельгія

Італія

Швецыя

Вынік беларускага галасавання

 

Расія

 

Швецыя

 

Бельгія

 

Эстонія

 

Аўстралія

Вынік Еўрабачання-2015

 

Швецыя

 

Расія

 

Італія

 

Бельгія

 

Аўстралія

Вынікі глядацкага галасавання адрозніваюцца ад галасавання журы. Але сёлета разрыў мінімальны. Беларусы на першае месца паставілі Расію, на другое — Эстонію, трэцяе — Бельгію, на чацвёртым апынулася Італія, ну а Швецыя трапіла толькі на пятае месца. Сумарна з галасаваннем журы Паліна Гагарына і Монс Зэльмерлёў атрымалі аднолькавую колькасць балаў. Але ў адрозненні ад правілаў нашага нацыянальнага адбору, на "Еўрабачанні" ў такім выпадку аддаюць перавагу выбару звычайных гледачоў. Таму Беларусь аддала 12 балаў Расіі.

Самая вялікая разбежка паміж гледачамі і журы сёлета атрымалася ў літоўцаў. Гледачы размясцілі Паліну Гагарыну на 3-е месца, а журы — на 20-е, што ўжо выклікала нямала каментарыяў у інтэрнэце. Падрабязнасці і прычыны такіх вынікаў галасавання Літвы чытайце на сайце Еўрарадыё заўтра.

Нагадаем, 23 траўня ў Вене прайшоў фінал “Еўрабачання-2015”, на якім з сур’ёзным адрывам перамог швед Монс Зэлмерлёў. Палову галасавання лідавала расійская спявачка Паліна Гагарына, але ў выніку яна атрымала толькі 303 балы супраць 365 Монса.

Падрабязнасці галасавання па ўсіх краінах можна паглядзець тут!

Фота: eurovision.tv