Вы тут

Румас: Сёлета інфляцыя не перавысіць 6%

Фота: БЕЛТА

Сёлетні ўзровень інфляцыі захаваецца ў межах 6%, а налета знізіцца і будзе толькі 5%. Пра гэта сёння заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас пасля справаздачы ў кіраўніка краіны, паведамляе прэс-служба ўраду.

Паводле Румаса, на сёння няма ніякіх негатыўных фактараў, здольных справакаваць рост інфляцыі, таму сёлета і ў 2019 годзе паказнікі будуць выкананыя.

Нягледзячы на павышэнне інфляцыйнай рызыкі пад знешнімі ўплывамі, Нацбанк захаваў стаўку рэфінансавання на ўзроўні 10%: рэгулятар мяркуе, што такі паказнік блізкі да нейтральнага і будзе падтрымліваць інфляцыю каля 5%.

Раней эксперты Нацнабка ацэньвалі ўзровень інфляцыі на гэты год у 5,5%. Такі ж прагноз дае Міжнародны валютны фонд.