Румас падзякаваў расійскаму прэм'еру за эвакуацыю беларусаў з Кітая

Румас падзякаваў расійскаму прэм'еру за эвакуацыю беларусаў з Кітая

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас падзякаваў расійскаму прэм'еру Міхаілу Мішусціну за эвакуацыю беларусаў з Кітая. 5 лютага 10 грамадзян Беларусі былі вывезены спецрэйсам Мінабароны РФ з КНР у Расію. Яны знаходзіліся ў правінцыі Хубэй, у якой пачалася эпідэмія карнавіруса новага тыпу, і выказалі жаданне вярнуцца на радзіму.

Як паведамляе прэс-служба Саўміна, Румас ад імя ураду падзякаваў і за размяшчэнне згаданых беларусаў у лячэбна-рэабілітацыйным цэнтры ў Цюменскай вобласці і стварэння ім там "спрыяльных умоў". Яны праходзілі неабходны каранцін. Усе беларусы здаровыя і ўжо вярнуліся на радзіму, паведамляе тэлеканал "Беларусь 1". Яшчэ 5 беларусаў знаходзіліся ў Казахстане, куды іх эвакуявалі з КНР. Яны таксама здаровыя.

У лісце, накіраваным у Маскву, Румас таксама выказаў надзею, што ў далейшым узаемадзеянне Беларусі і Расіі будзе развівацца "у духу дружбы, супрацоўніцтва і ўзаемаразумення". Ён пажадаў Мішусціну "моцнага здароўя, дабра і дабрабыту".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі