Рух на аўтамагістралі Мінск — аэрапорт "Мінск" абмежаваны да 30 чэрвеня

Рух усіх відаў аўтатранспарту будзе абмежаваны да 30 чэрвеня на аўтамагістралі М-2 (Мінск — аэрапорт "Мінск"). Як растлумачылі ў прэс-службе дэпартамента "Белаўтадар" Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі, гэта звязана з  маштабным рамонтам магістралі. Да 10 чэрвеня будзе абмежаваны рух транспарту на ўчастку ад 13-га км да 20-га км аўтадарогі М-2, а да 30 чэрвеня — на ўчастку ад 20-га км да 26,6 км.
Таксама да 30 чэрвеня ў сувязі з рамонтам будзе абмежаваны рух транспарту па аўтадарозе М-3 (Мінск — Віцебск) на 37-й транспартнай развязцы і ўчастку ад 62,2 км па 64,8 км на аўтадарозе М-4 (Менск — Магілёў). Да 15 ліпеня будзе абмежаваны рух на аўтадарозе Р-1 (Мінск — Койданава) на ўчастку ад 30 км па 36 км. На аўтадарозе Р-23 (Менск — Мікашэвічы) на ўчастку ад 124 км да 127 км рух будзе абмежаваны да 27 ліпеня.
Да 30 траўня будуць дзейнічаць абмежаванні на рух транспарта на ўчастку ад 19,5 км на 22,6 км на трасе Р-28 (Мінск — Маладзечна — Нарач).
Рамонт на гэтых участках аўтадарог будзе праводзіцца з абмежаваннем руху, з перанакіраваннем яго на суседнія пасы або абмежаваннем хуткаснага рэжыму.
На гэтых участках усталююць дарожныя знакі з указаннем маршруту аб'езду, месцы правядзення рэмонту абсталяваныя сучаснымі тэхнічнымі сродкамі арганізацыі дарожнага руху.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі