Вы тут

Руферы залезлі на высотку "Маяка Мінска" — "дзеля хайпу"

Скрыншот

Сталічныя руферы скарылі высотку "Маяка Мінска" і знялі, як выглядае горад з вышыні птушынага палёту. Група падлеткаў скакала па парапетах даху на небяспечнай вышыні і здымала відэа.

Таксама руферы залезлі на будаўнічы кран ЖК "Аркадыя", што ўзводзіцца ў раёне плошчы Бангалор.

Ролік выкладзены на YouTube-канале DEFENDANTS. Аўтары відэа пішуць, што зрабілі гэта дзеля хайпу.