Рэйс у Батумі штодня і зніжэнне збораў — якія змены чакаюць кліентаў "Белавія"

Рэйс у Батумі штодня і зніжэнне збораў — якія змены чакаюць кліентаў "Белавія"

Авіакампанія "Белавія" 5 сакавіка адзначае сваё 20-годдзе. У гэты дзень кіраўнік кампаніі Анатоль Гусараў абяцае цікавыя прапановы пасажырам.

Гусараў: "5 скавіка ў дзень заснавання авіякампаніі мы зробім для пасажыраў вельмі цікавыя прапановы. Можна будзе ўсім заходзіць на сайт кампаніі і глядзець гэтыя прапановы".

Гусараў не ўдакладніў, якія менавіта прапановы, але ён упэўнены, што яны спадабаюцца пасажырам, але будуць дзейнічаць толькі адзін дзень — 5 сакавіка.

Якія змены яшчэ чакаюцца сёлета?

У бліжэйшыя дні знізяць паліўны збор. А гэта значыць, што квіткі павінны стаць танней.

А ў жніўні ў авіяпарку з'явіцца новы Боінг 737-800 ужо ў новай фірмовай расфарбоўцы. Якой — пакуль не кажуць, але раней была інфармацыя, што борт упрыгожыць васілёк. Праўда, потым у кіраўніцтве "Белавіі" гэтыя звесткі абвяргалі.

Таксама ў гэтым годзе запусцяць гандаль Duty free на борце самалётаў.

Сёлета, безумоўна, зменшыцца колькасць рэйсаў у Турцыю і Егіпет, кажа намеснік гендырэктара "Белавіі" Ігар Чаргінец. Але павялічыцца колькасць рэйсаў на Кіпр — у Ларнаку. Стануць часцейшымі рэйсы ў Іспанію: у Барселону паляціць большы па памерах Боінг 737-400. А ў Батумі будзе адпраўляцца штодзённы рэйс, з'явіцца таксама рэйсы ў Палангу, на балтыйскае ўзбярэжжа Літвы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі