"Рэйкавая вайна" набірае абароты — у Лукашэнкі бамбіць. Стрым

Аляксандр Сакалоў / архіў
Аляксандр Сакалоў / архіў

Месяц таму экс-работнік завода "Нафтан" і прадстаўнік грамадзянскай ініцыятывы "Рабочы Рух" Аляксандр Сакалоў заклікаў беларускіх рабочых аб'яднацца і паказаць усяму свету, што народ Беларусі не падтрымлівае вайну, распачатую Крамлём супраць Украіны.

"Надышоў час актывізавацца. Суверэнітэт страчаны. Краіна ўцягнутая ў вайну. Эканоміка бурыцца... Беларусы застануцца дома і спыняць працу", — заявіў актывіст.

Паралельна з гэтым у Беларусі распачынаецца "рэйкавая вайна", удзельнікі якой зрываюць графікі руху расійскіх эшалонаў з вайсковай тэхнікай. Сілавікам даводзіцца дзяжурыць на станцыях, некаторых супрацоўнікаў чыгункі затрымліваюць, а чат, дзе камунікуюць чыгуначнікі, экстранна прызнаюць "экстрэмісцкім фармаваннем", што, увогуле кажучы, не перашкаджае партызанам "дзяўбці і дзяўбці" далей.

Як рэагуюць беларускія рабочыя на заклікі аб'ядноўвацца і працягваць змагацца з рэжымам? Ці ёсць пазітыўныя прыклады такіх аб'яднанняў? Ці змянілася псіхалогія людзей пасля 24 лютага? Ці шмат беларускіх прадпрыемстваў проста ці ўскосна падтрымліваюць расійскую агрэсію? Чаму не маўчаць чыгуначнікі, але маўчаць іншыя? Чаго дамагаюцца партызаны "рэйкавай вайны" і якія грошы губляе беларуская чыгунка?

Адказы на гэтыя і іншыя пытанні шукаем з госцем Еўрарадыё Аляксандрам Сакаловым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі