Рэй Уінстан заменіць Роберта дэ Ніра

Брытанскі акцёр Рэй Уінстан далучыўся да акцёрскай трупы трылера Марціна Кэмпбэла "Edge of Darkness" ("Край цемры").  На здымачнай пляцоўцы ён заменіць Роберта дэ Ніра, які раней адмовіўся здымацца ў фільме.

Уінстан выканае ролю аператыўніка спецслужбаў, якога адправілі схаваць доказы забойства маладой жанчыны. Бацьку ахвяры, бостанскага паліцыянта, які пачаў самастойнае расследаванне яе забойства, згуляе Мэл Гібсан.

Раней Уінстан гуляў у карцінах "Пра Шмідта", "Адрачэнцы", "Беавульф" і "Індыяна Джонс і Каралеўства крыштальнага чэрапа".

Здымкі карціны пачаліся яшчэ 18 жніўня ў ЗША.

Варта адзначыць, што для Гібсана фільм стане вяртаннем на вялікі экран у галоўнай ролі. Апошнімі стужкамі, у якіх ён выконваў галоўныя ролі, былі карціны "Мы былі салдатамі" і "Знакі".

"Edge of Darkness" - будзе рымэйкам шасцігадзіннага серыялу, знятага Кэмпбэлам у 1985 годзе для тэлеканала BBC.

Уільям Монахан, які атрымаў "Оскара" за працу над карцінай Марціна Скарсэзэ "Адрачэнцы", напісаў сцэнар да гэтага рымейку.

Фота: www.movietome.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі