Рэстаран каля Курапатаў адкрылі позна ўвечары
![Рэстаран каля Курапатаў адкрылі позна ўвечары](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/103dfdef-ad00-49bd-b966-de53f8e13872_w650_r0_s.jpg.webp?itok=-dErjFc9)
Рэстаран каля Курапатаў пад Мінскам адкрылі, нягледзячы на пратэсты. Як інфармуе Радыё Свабода, ён пачаў прымаць першых наведвальнікаў позна ўвечары ў аўторак. Дзесьці а 21-й гадзіне з брамы знік аркуш з надпісам "Закрыто". Аднак раніцай у сераду, калі каля рэстарана з'явіліся пратэстоўцы, паперку вярнулі і наведвальнікаў не прымаюць. На тэрыторыю прыязджаюць аўтамабілі з прадуктамі, прыходзяць працаўладкоўвацца дзяўчаты.
Апазіцыйны палітык Павел Севярынец, які ўдзельнічае ў пратэстах, прапанаваў ставіць намёты і распачынаць кругласутачную варту, а таксама павесіць на агароджы рэстарана інфармацыю пра масавыя расстрэлы ў сталінскія часы ў Курапатах. Як вядома, там былі расстраляныя і пахаваныя дзясяткі тысяч чалавек. Пасля адкрыцця праўды пра гэтае злачынства ў канцы 1980-х, у Курапатах стварыўся народны мемарыял, былі ўсталяваныя сотні крыжоў.
![Рэстаран каля Курапатаў адкрылі позна ўвечары](/sites/default/files/paragraphs/image/e78d07ab-a0af-41f6-824c-2ddd20cefdeacx5cy5cw95w1023r1s.jpg)