Звыклы для мінчукоў “Бульфэст” выпраўляецца ў тур па Беларусі

Ідэйны натхняльнік “Бульфэсту” пан Зміцер Саладуха нагадвае, што мэта імпрэзы – адкрыццё ў беларусаў рок-н-рольнай чакры.


Зміцер Саладуха: “Бульфэст” – гэта рок-н-рол-лайф-стайл. Гэта наша цікаўнасць да таго, ці пасуе беларусам рок-н-рол, ці адчуваюць яны сябе ў ім арганічна, і наколькі ім цікавы рок-н-рол як з’ява — не музычная з’ява, а з’ява жыцця”.


У межах “Бульфэсту”, па словах Змітра, могуць выступаць музыкі, якія граюць зусім не рок-н-рол, але жыццё якіх прасякнута рок-н-рольным духам. Гэтым разам да гарадзенцаў прыедуць беларускамоўныя бард-рокеры “HademadE”, сапраўдныя рок-н-рольшчыкі The Toobes і крыху падзабытыя масквічы. У планах “Бульфэсту” – канцэрты ў іншых беларускіх гарадах. А праз год, абяцае Зміцер Саладуха, ля Гродна адбудзецца двухдзённы “Бульфэст”-оўпн-эйр агульнабеларускага маштабу. Гарадзенскае свята рок-н-ролу пройдзе 1 верасня ў клубе ALPHA CENTAURI.

Фота: www.webtown.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі