Змітра Дашкевіча спрабавалі сілай пасадзіць да “апушчанага”

Пра гэта Еўрарадыё паведаміла нявеста палітвязня Наста
Палажанка. Па яе словах, сустрэча праходзіла ў нервовай атмасферы: Дашкевіча
перапынялі супрацоўнікі калоніі і пагражалі ўвогуле спыніць сустрэчу.

Аднак палітвязень паспеў паведаміць, што супрацоўнікі
калоніі спрабавалі сілай завесці яго ў камеру да зняволенага з нізкім
сацыяльным статусам, так званага “апушчанага”. Паводле негалосных правілаў,
якія існуюць сярод зэкаў, гэта аўтаматычна перавяло б самога Дашкевіча ў такі
статус. Зміцер адмаўляўся ад гэтага, за што яго змясцілі ў ШЫЗА.

Як мяркуе Дашкевіч, супраць яго ладзілі гэтую правакацыю,
каб потым пачаць на яго крымінальную справу за супраціў супрацоўнікам калоніі і
дадаць яшчэ тэрміну зняволення.

Нагадаем, палітвязню засталося адбываць пакаранне роўна 10
месяцаў.