Змітра Бандарэнку сёння перавялі з 5-й лякарні ў "Валадарку"

Каля 15 гадзін яна на свае вочы бачыла, як машына са Змітром Бандарэнкам заехала ў браму турмы на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Жонка кажа, што здароўе палітвязня здавальняючае, але шмат залежыць ад далейшай медычнай рэабілітацыі. Па словах лекараў, Бандарэнку нельга рабіць нахілы і павароты, нельга сядзець і падымаць рэчы, цяжэйшыя за 4 кг. Некаторыя рухі яму нельга будзе рабіць ніколі. 


Вольга Бандарэнка баіцца, што мужа могуць раптоўна выпісаць з Рэспубліканскай турэмнай лякарні. Бо адразу пасля гэтага палітвязня накіруюць у калонію, што для яго стану зараз вельмі непажадана. 18 жніўня Вольга пойдзе на прыём да турэмных лекараў, каб даведацца, як доўга будуць трымаць у больніцы яе мужа. 


Нагадаем, што па "справе 19 снежня" Бандарэнку асудзілі на 2 гады калоніі. За кратамі ў яго моцна пагоршала здароўе, і палітвязню спатрэбілася аперацыя на пазваночніку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі