Жонка пераехала мужа за тое, што ён не галасаваў супраць Абамы
Здарэнне адбылося ў штаце Арызона.
Холі Саламон крытычна ставілася да палітыкі дзейнага амерыканскага прэзідэнта, таму на выбарах галасавала за кандыдата-рэспубліканца Міта Ромні.
Яна спадзявалася, што яе падтрымае і муж, але ён выбары праігнараваў. Як паведамляе агенцтва The Associated Press, раз'юшаная жанчына на пазадарожніку пагналася за мужам і дагнала яго — збіла з ног. У выніку, яе затрымала паліцыя.