Заходнія тэатры сучаснага танца зацікаўленыя ў супрацоўніцтве з беларусамі

111124 Zybliuk DOSKI.mp3

Горача любімыя беларусамі "D.O.Z.SK.I." з гасцямі з Польшчы – тэатрам  "Zawirowania" - зладзілі сумесны паказ сваіх твораў: "Нічога агульнага", "Low frequency" і “Блізкасць”.

"Нічога агульнага"

Дырэктар міжнароднага фестывалю сучаснага танцу "Zawirowania" (ў перакладзе з польскай мовы назва фестывалю гучыць як “кругаварот”) Уладзімеж Качкоўскі знаёмы з тэатрам "D.O.Z.SK.I." ужо даўно – беларусы неаднаразова бралі ўдзел у ягоным фестывалі ў Польшчы. Зараз ён прыехаў у Мінск не толькі, каб паказаць мінчукам “Блізкасць”- спадар Уладзімеж цікавіцца сённяшнім развіццём "D.O.Z.SK.I." і спадзяецца далей працаваць з беларусамі:

“Першы раз яны былі са сваім спектаклем 5 гадоў таму, - распавядае Уладзімеж Качкоўскі. - А пасля я рабіў дзень беларускай драматургіі ў Польшчы з тэатрамі "D.O.Z.SK.I." і “Каракулі” з Мінска, і адным з тэатраў з Гродна. Я бачу, што "D.O.Z.SK.I." робяць новыя рэчы. Ды і ўвогуле – я хачу працаваць не толькі з краінамі Захаду, але і з беларусамі ў тым ліку. Тут гэты жанр яшчэ на ўздыме, ён развіваецца, і мне цікава глядзець, як прыходзяць новыя людзі, новыя гледачы прывыкаюць да гэтага, і што адбываецца”.

 

"Low frequency"


Як распавёў спадар Качкоўскі, спектакль “Блізкасць”, які палякі і прывезлі ў Беларусь, – тыповая пастаноўка для "Zawirowania". Таму менавіта з яе палякі вырашылі пачаць знаёмства з нашымі гледачамі:

“Я хацеў паказаць тую частку нашага тэатра танца, якая была тыповай для нас. І мы хацелі, каб з публікай была добрая сувязь, і не хацелі рабіць нешта занадта новае. Гэта гісторыя – аповед пра мужчыну і дзвюх жанчын, якія робяць з яго нейкі стандарт, хочуць, каб ён быў іншым, але ў яго няма сіл".


Спецыяльна для спектакля ў Беларусі акцёры польскага "Zawirowania" развучылі песню “Касіў Ясь канюшыну”, якую і выканаў галоўны герой падчас адной з дзеяў.

“Так, мы развучылі яе спецыяльна, – смяецца Уладзімеж. - Уся справа у тым, што першы склад танцораў гэтага спектаклю выступаў акцёр са Славакіі. Вось ён і прынёс у спектакль славацкую народную песню. Пасля з танцорам-палякам мы спявалі польскую народную песню. А зараз вырашылі, што калі мы прыязджаем у Беларусь, зробім яе па-беларуску”.

“Блізкасць”

 

Тым часам абодва тэатры працуюць над серыяй майстар-класаў, якія скончацца фінальным паказам-перфомансам для ўсіх зацікаўленых танцораў і людзей, прафесійна звязаных з танцам.

Дырэктар "Zawirowania"выказаў спадзяванне, што гэтая сумесная праца – толькі пачатак, і далей таксама нешта будзе адбывацца ў гэтым накірунку. Бо, тое, што Уладзімеж Качкоўскі бачыць на гэтых майстар-класах, дазваляе думаць, што беларускі сучасны танец імкліва развіваецца.

 

 

адзін з рэжысёраў тэатра "D.O.Z.SK.I." Зміцер Залескі

 

“Я думаю, што яны вельмі хутка развіваюцца. Але тут няма рынка для сучаснага танца. Няма тэатраў, якія ўжо маюць свае сцэны і г.д. Але такія паказы, як "D.O.Z.SK.I." ці “Каракулі” – гэта вельмі цікава! Гэта сучасны танец, але не такога выгляду, як, напрыклад, на Захадзе, дзе яны ўжо на тым узроўні і накірунку, калі танцоры шмат эксперыментуюць. Для іх ужо сумна рабіць нармальны танец. Яны працуюць над тэхнікай, каб паказаць, што яны не проста ўмеюць танцаваць, гэта рух, які зараз ва ўсім свеце адбываецца. Сучасны танец – гэта не толькі тэатр, але і накірунак у развіцці чалавека, артыста. Не толькі гаварыць, але і выражаць свае пачуццё целам”.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі