Заіка: Думаю, ЕС выкрасліць Макея з "чорнага спісу"

Вядомы эканаміст уваходзіў у Грамадска-кансультацыйную раду пры Адміністрацыі прэзідэнта, створаную з ініцыятывы Уладзіміра Макея. Каля года таму рада была распушчаная. Па словах Заікі, ён тады ж прадказваў сыход Макея з Адміністрацыі. Праўда, будучыню Макея ён хутчэй бачыў амбасадарам у Вене, дзе вялікая плынь кантактаў у рамках АБСЕ.

Заіка: "У яго кантакты ёсць з шмат якімі амбасадарамі, з дыпламатамі, прадстаўнікамі Еўрасаюза, прадстаўнікамі пераважна заходняй эліты. Ён не так моцна вылучаўся па расійскім вектары. Я ведаю, у яго былі актыўныя сустрэчы з кіраўнікамі і адказнымі чыноўнікамі Ірана, краінаў Паўднёва-Усходняй Азіі, Кітая. Але пераважна гэта Захад — Заходняя Еўропа і ЗША".

Краіны Еўрасаюза, лічыць Заіка, хутчэй за ўсё выкрасляць Макея з свайго "чорнага спісу". На яго думку, і ў спіс Макей трапіў толькі з працэдурных акалічнасцяў — як выканаўца і праваднік дзяржаўнай палітыкі, а не як полісімэйкер.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі