Вынікі прэміі “Даём рады”: гурты 2012 — “Дай дарогу!” і Akute!

Прысутнічала каля 700 чалавек.

Узнагароды: дыпломы ды шкляныя статуэткі — уручаныя ў 10 асноўных намінацыях:

“Дэбют 2012” — Clover Club

“Надзея 2013” — Re1ikt

“Музычнае відэа 2012” — V E G E T A B L E S – “Baloo”

“Фестываль 2012” — “Пікнік.by”

“Сінгл 2012” — Avias "Смецце"

“Непатанаючая легенда” — “Рок-каранацыя”

“Сольны выканаўца 2012” — Зміцер Вайцюшкевіч

Дэбютанты Clover Club

 

V E G E T A B L E S

 

У намінацыі “Альбом 2012” адразу тры рэлізы: “Futuremental” ад Yellow Brick Road, “Сквозь говно” ад “Дай Дарогу!” і “Не існуе” ад Akute  набралі аднолькавую колькасць галасоў журналістаў і падзялілі перамогу.

Уладальнікі самых моцных альбомаў па версіі Еўрарадыё

Падобная сітуацыя ўтварылася з галоўнай намінацыяй прэміі “Даём рады” — “Гурт 2012”. Дыпломы і статуэткі атрымалі “Дай Дарогу!” і Akute.

Персанальную ўзнагароду ад клуба Re:Public у намінацыі “Самы шалёны канцэрт” атрымліваюць “Дай дарогу!”. Бліжэйшы шалёны канцэрт берасцейцаў якраз у клубе Re:Public адбудзецца праз тры тыдні.

Яшчэ дзве персанальныя ўзнагароды:

Тры сертыфікаты асабіста ад тэлеканала “A-ONE” на шчыльную ратацыю відэа атрымліваюць Clover Club, Yellow Brick Road і Akute.

Прыз ад студыі Osmos — cертыфікат на запіс сінгла — выйграў гурт “Гаротніца”

Адной з адметнасцяў прэміі сталі “нестандартныя ракурсы”. Еўрарадыё прыгадала і адзначыла самыя дзіўныя і пазітыўныя падзеі, што здарыліся ў беларускім шоў-бізе за 2012 год. Такім чынам:

Аляксандр Памідораў перамагае ў намінацыі “Няспраўджаная надзея, ці палёт над мяталам птушкай”. Падчас канцэрта Gods Tower музыка паспрабаваў сігануць са сцэны ў залу. Але ахвочых падхапіць яго не знайшлося…

Аляксандр Памідораў арымаў у падарунак парасон, каб зручней было прызямляцца падчас слэму

 

Надзея-2013 - Re1ikt

 

Гурт Re1ikt, у якога 2012 год прайшоў пад знакам пошукаў новага вакаліста і вяртання старога, перамагае ў намінацыі “Шукаем гітару, ці Чаму на кастынг не ходзяць дзяўчыны, мы ж так у бабылях і застанемся”.

“Выступ года, ці… фестывалі-фестывалі! Добра вам, а мы не сцалі!” — Chiefs Band. Напярэдадні фэста “Пікнік.by” музыкі пасварыліся з арганізатарамі з-за месца ў лайн-апе. Таму, прыехаўшы на “паляну”, не прыдумалі нічога лепшага, як пасікаць у кусты і вярнуцца ў Мінск.

Гурт B:N таксама з'ехаў з "Даём рады" не з пустымі рукамі. Альбом гурта "Крок за крокам" спампавалі на сайце Еўрарадыё найбольшую колькасць разоў. За гэта каманда і атрымала сваю ўзнагароду.

“Пытаннечка-2012”RetroElektro. Хлопцы далі Еўрарадыё інтэрв’ю пра вялікія творчыя планы, а на наступны дзень развалілі гурт;

Скончылі цырымонію таксама жартам: у намінацыі “Музычная ўзнагарода 2012” перамагае… Прэмія Еўрарадыё “Даём рады”! Нечакана, ці не праўда?