Віцебскі аблвыканкам ўсё ж купляе аўто за бюджэтныя грошы

На сайце дзяржзакупак — чарговы аўкцыён на закупку аўтамабіляў. Віцебскі аблвыканкам купляе аўтобус — Volkswagen Caravelle Comfortline ці аналаг.
 
На пытанне, ці ведаюць чыноўнікі аб прэзідэнцкім ліміце, у Віцебскім аблвыканкаме кажуць, што іх пакупка нібы і не трапляе пад азначэнне службовага аўтамабіля. Пры гэтым набытак фінансуецца з абласнога бюджэту. 

“Вы ведаеце пра прэзідэнцкі ўказ? Пра які клас аўтамабіляў — пра службовыя!  Дык гэта ж не службовы! Вы разумееце розніцу паміж службовым аўтамабілем і мікрааўтобусам?”, — цярпліва тлумачыць чыноўнік.

У Віцебскім аблвыканкаме кажуць, што мікрааўтобус будзе перавозіць іх чыноўнікаў, але як ні прыдзірайся — не для службовых мэтаў.

Фота — www.mascus.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі