Сёння адбыўся суд над Валянцінам Стэфановічам, якога абвінавацілі ва ўтойванні прыбыткаў па неасцярожнасці. Гаворка ідзе пра грошы на патрэбы цэнтра “Вясна”, якія паступалі на яго рахунак у літоўскім банку. Цікава, што пастанову пра штраф праваабаронца ўбачыў яшчэ да пачатку судовага паседжання. Са словаў Стэфановіча, яму далі яе на подпіс разам з пратаколам аб адміністратыўным правапарушэнні. То бок, рашэнне было прынятае па сутнасці яшчэ да разгляду справы.
Праваабаронца мае абскардзіць рашэнне суда цягам 10 дзён.
Фота: belsat.eu