Вікторыя Азаранка захавала за сабой пятае месца ў рэйтынгу WTA

Пятае месца ў абноўленым рэйтынгу WTA захавала за сабой беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка. У яе 4630 балаў, у італьянкі Франчэскі Ск'явоне, якая займае чацвёрты радок, іх 4892, а ў Каралін Вазняцкі з Даніі, якая лідыруе, 9930 ачкоў.

У чэмпіёнскай гонцы Азаранка займае чацвёрты радок, першае месца ў той жа Вазняцкі.

Адзначым, што іншыя беларускія тэнісісткі нязначна змянілі сваё становішча ў абноўленым рэйтынгу WTA. Настасся Якімава, якая тыдзень таму была 98-й, цяпер займае 97-е месца. Вольга Гаварцова з 117-га месца здолела падняцца на 115-ы радок.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі