Служба аховы не дапусціла карэспандэнта Еўрарадыё ў Палату прадстаўнікоў

Еўрарадыё паспрабавала акрэдытаваць на паседжанне карэспандэнта Змітра Лукашука. Аднак, як паведаміў Мікалай Ліс, начальнік упраўлення інфармацыйна-аналітычнай працы Палаты прадстаўнікоў, у допуску ў будынак адмовіла Служба бяспекі кіраўніка дзяржавы.

На выбарах у верасні былі занятыя 109 дэпутацкіх вакансій з 110. На сённяшнім паседжанні мусяць быць абраныя кіраўнікі Палаты прадстаўнікоў. Адзначым, што старшыня палаты 4-га склікання Уладзімір Андрэйчанка зноў стаў дэпутатам і з'яўляецца адным з кандыдатаў на пасаду новага кіраўніка.

Спікер Палаты прадстаўнікоў на выбары ідзе з праграмай... 4-гадовай даўніны

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі