Уладзімір Някляеў адмовіўся ад паездкі ў Лондан

У аўторак распачынаецца візіт прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сілаў у Лондан. Яны павінны сустрэцца з англійскім міністрам па справах Еўропы, а таксама з дэпутатамі англійскага парламента. Запрашэнне атрымалі старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі БНФ, аргкамітэта партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, а таксама грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!”.

Але, па словах Уладзіміра Някляева, ён ужо мае тры папярэджанні ад органаў нагляду за выкананнем пакарання. Яшчэ адна паездка за мяжу без дазволу гэтых органаў можа прывесці да таго, што ён рызыкуе апынуцца за кратамі.

Някляеў: “У Лондане не плануецца, прынамсі, я не бачу, каб былі прынятыя нейкія прынцыповыя рашэнні па Беларусі. Гэта, хутчэй, жаданне брытанцаў бліжэй пазнаёміцца і глыбей разабрацца ў сітуацыі ў Беларусі. Каб зрушыць Еўрасаюз да прыняцця нейкіх больш кардынальных рашэнняў... Гэтую сітуацыю змогуць давесці лідары тых рухаў і партый, якія не маюць такой забароны на паездку за мяжу”.

У той жа час, палітык кажа, што прадстаўнік ад кампаніі “Гавары праўду!” будзе прысутнічаць на гэтых сустрэчах. Праўда, не ўдакладніў, хто менавіта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі