Уладзімір Някляеў у СІЗА КДБ спісаў ужо цэлы сшытак

Паэт і палітык Уладзімір Някляеў у следчым ізалятары КДБ спісаў ужо цэлы сшытак, перададзены жонкай. Высветлілася, што ад яе раней ён атрымаў акуляры.

Нагадаем, толькі ўчора вечарам адвакаты здолелі пабачыць у СІЗА КДБ Уладзіміра Някляева. Паводле слоў Сідарэнкі, на допыт ён прыйшоў без акуляраў, сказаў, што забыўся іх захапіць. Някляеў папрасіў, каб жонка перадала яму яшчэ адзін сшытак.

Адвакатка кажа, што ён штодня піша лісты жонцы і, магчыма, нейкія зацемкі. Аднак ніводнага ліста жонка Вольга ад яго пакуль не атрымала. І гэта пры тым, што ніякіх абмежаванняў у перапісцы не павінна быць.

Тамара Сідарэнка кажа, што адказу на шматлікія скаргі на немагчымасць сустрэцца з падабаронным, якія падаваліся ў КДБ ад 22 снежня, пакуль няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі