У Слуцку затрымалі хлопцаў, якія імітавалі затрыманне падлетка

Узброеныя сілавікі

Узброеныя сілавікі / Кадр з відэа

У Слуцку затрымалі хлопцаў, якія імітавалі затрыманне 15-гадовага падлетка. Так юнака арыгінальна павіншавалі з днём нараджэння. Ролю сілавікоў выканалі ўдзельнікі мясцовага гідрабольнага клуба. І атрымалася даволі пераканаўча, бо падлетак быў перапалоханы. Аднак відэа заўважылі сілавікі і ўжо затрымалі арганізатараў ("галоўных герояў"). На затрыманні выязджала група ўзброеных міліцыянераў пры падтрымцы амапаўцаў. Былі складзены пратаколы аб "дробным хуліганстве". Затрыманыя знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

Сілавікі пагражаюць наступствамі для ўсіх удзельнікаў дня нараджэння. Яны абяцаюць даць іх дзеянням "прававую ацэнку".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі