Тайная вячэра: пра што на Валааме (не)дамовіліся Лукашэнка і Пуцін — эфір

Роза Турарбекава

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

Лукашэнкаўсія прапагандысты і спецслужбы працягваюць выкарыстоўваць смяротны прысуд грамадзяніну Германіі Рыку Крыгеру для стварэння прапагандысцкіх праграм з мэтай падвышэння падвышэння ставак у гандлі з Берлінам. А ў тым, што перамовы і, адпаведна, гандаль ідзе, сумневаў няма. Не выключана, што гэты гандаль лёсам Крыгера быў і адной з тэмаў перамоваў Лукашэнкі з Пуціным. Перамоваў, змест якіх дагэтуль не раскрываецца. Затое вядома, што беларускія ВНУ плануюць адпраўляць сваіх выпускнікоў на адпрацоўку… у Расію.

Чаго імкнецца дамагчыся Лукашэнка праз гандаль лёсам грамадзяніна Германіі і чаму столькі таямнічасці вакол зместу апошніх перамоваў Пуціна і Лукашэнкі? Ці разумелі складальнікі апошняга санкцыйнага пакета, як яго нормы ўдараць па шараговых беларусах і ці атрымаецца ў дэмсілаў дамагчыся зменаў? Ці звязаныя паміж сабой знішчэнне рэжымам прыватных навучальных установаў і намер адпраўляць выпускнікоў ВНУ на адпрацоўку ў Расію? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, лідарка аб’яднання "Наша справа" ў Каардынацыйнай радзе Розай Турарбекавай у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі