Баранавіцкі суд аштрафаваў яго на 525 тысяч рублёў. Міліцыянты затрымалі Сяргея каля аўтобуснага прыпынку, і цэлую ноч да суда ён правёў у пастарунку.
Па словах юрыста Гары Паганяйла, прысуд Аўчыннікаву незаконны, бо Народны сход не падпадае пад дзейнасць закону аб масавых мерапрыемствах.
Акрамя ўсяго, у Аўчыннікава па рашэнні суда забралі 100 долараў, якія былі пры ім. Суддзя заявіла, што валюту вернуць, калі актывіст заплаціць штраф. Гэтая мера, кажа Паганяйла, таксама супрацьзаконная.