У Шаблях выступяць шаманскія гурты

14 ліпеня ў легендарных Шаблях адбудзецца ўнікальны фэст шаманскай музыкі. Першапачаткова ён мусіў называцца “Сон в летнюю ночь”, але з-за скандальнай гісторыі вакол аднайменнага спектакля паводле Шэкспіру наконт неадназначных сцэн у пастаноўцы Станіслаўскага і Неміровіча-Данчанкі, ад назвы было вырашана адмовіцца.

Аднак, лічыць арганізатар Уладзімір Шаблінскі, фішка фэсту не толькі ў безназоўнасці, але і ў музычным складніку. Над Шаблямі будзе разносіцца музыка, якую практычна не выконваюць у Беларусі, ды і ніводны ўдзельнік імпрэзы ні разу не граў у нашай краіне. Так, на сцэну Шабляў выйдуць “Оле Лукойе”, Samosad Bend, Саўлюс Петрэйкіс і Vejam Kabata — выканаўцы з Літвы, Латвіі і Расіі, якія пакажуць зрэз прыбалтыйскага фальклору. Адзінае, на думку Уладзіміра, такая музыка прыйдзецца да спадобы далёка не кожнаму. Квіткі на фэст з’явяцца ў продажы ў хуткім часе. Кошт першай партыі квіткоў — 80 тысяч беларускіх рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі