У Мінску сарвалі прэм’еру дакументальнага кіно

Гаворка ідзе пра дакументальную стужку "Вышэй за неба: фільм пра фільм", знятую рэжысёрам Аляксандрам Крупінам. Гэты фільм прысвечаны гісторыі стварэння скандальнага серыялу.

Пабачыць фільм не змаглі каля сотні чалавек, якія прыйшлі на прэм’еру. У іх ліку былі акторы фільма "Вышэй за неба" і госці з Масквы.

Як паведамляе Радыё "Свабода" са спасылкай на драматурга Андрэя Курэйчыка, пад ціскам чыноўнікаў з ПРААН Галерэя "Ў" адмовіла ў арэндзе залы для прагляду.

Нагадаем, што ў аўтараў серыляу ўзнік канфлікт з прадстаўнікамі ПРААН наконт канчатковага выгляду фільма. Аднак дакументальная стужка, кажа Курэйчык, здымалася асобна і не аплочвалася са сродкаў ААН. У фільме выкарыстаныя інтэрв'ю, якія здымала асобная група.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі