У маладафронтаўца Міколы Дземідзенкі нарадзіўся сын

Хлапчук вагою 3880 грамаў і ростам 54 сантыметры з’явіўся на свет увечары 15 красавіка ў мінскай радзільні.


Мікола Дземідзенка – намеснік старшыні незарэгістраванага “Маладога Фронту”. Нагадаем, старшыня арганізацыі Зміцер Дашкевіч – палітвязень, знаходзіцца за кратамі.

Мікола і Алеся (у дзявоцтве – Раманюк) ажаніліся ў кастрычніку 2012 года. Алеся Раманюк – мастацтвазнаўца, дачка слыннага мастацтвазнаўцы і этнографа Міхася Раманюка (1944-1997). Алеся выкладае ў Акадэміі мастацтваў дысцыпліны “Гісторыя народнага касцюма”, “Народнае мастацтва”, “Гісторыя беларускага выяўленчага мастацтва”, “Гісторыя сусветнага мастацтва” ды іншыя, рыхтуецца абараніць дысертацыю.

Еўрарадыё віншуе
маладых бацькоў і зычыць хлопцу гадавацца годным і здаровым!

Шлюб Міколы і Алесі