У Кітаі стаў вядомы новы кіраўнік дзяржавы (фота)
Пленум ЦК кампартыі Кітая выбраў на пасаду генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна, віцэ-старшыню КНР.
Як паведамляе РІА "Новости", Цэнтральны камітэт быў абноўлены напалову. У яго, між іншым, не патрапіў цяперашні старшыня КНР Ху Цзіньтао.
Пра Сі Цзіньпіна вядома, што яму 59 гадоў, ён — доктар юрыдычных навук, у кампартыі — ад 1974 года. Генеральны сакратар кампартыі звычайна займае і пасаду старшыні КНР, таму ў сакавіку 2013-га Усекітайскі сход народных прадстаўнікоў найхутчэй зацвердзіць Сі Цзіньпіна кіраўніком дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Сі Цзыньпіна з абраннем на новую пасаду.
Фота — ria.ru