У Гродне — чарговы штраф на 4,5 мільёна рублёў

У каментары Радыё "Свабода" Дмухоўскі адзначыў, што не ўдзельнічаў у акцыі, а праходзіў побач і заўважыў, як людзі ў цывільным цягнуць у аўтобус яго сябра Ігара Банцара. Тады арыштавалі і самога Дмухоўскага.

Яго справу разглядалі 6 чэрвеня. Але суддзя не вынесла рашэння, бо на прадстаўленым міліцыянтамі відэазапісе Дмухоўскага не было. 7 чэрвеня суддзя Наталля Козел, зачытваючы рашэнне, спаслалася толькі на сведчанні міліцыянтаў і на гэтай падставе вынесла прысуд.

Нагадаем, што несанкцыяваны пікет супраць русіфікацыі школы №36 з польскай мовай навучання адбыўся ў Гродне 1 чэрвеня. На акцыі былі затрыманыя каля 20 чалавек. Восем з іх ужо асудзілі. Ігар Банцар атрымаў 13 сутак арышту, астатнія штрафаваныя ад аднаго да пяці мільёнаў.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі