У Горках выбары ўжо адбыліся (відэа)

На участку № 3 у Горках за першы дзень датэрміновага галасавання паўдзельнічалі ў выбарах 883 чалавекі — больш за палову выбаршчыкаў са спісу. На ім у асноўным галасуюць студэнты. Вось што распавяла Еўрарадыё назіральніца кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Галіна Будная:
120919_budnaja.mp3
"Учора ў першы дзень галасавання можна сказаць, што яны проста хваляй туды рынуліся. Я акурат назіраю на гэтым участку. За першыя паўгадзіны з моманту адкрыцця да паловы на адзінаццатую прагаласавалі каля 250 чалавек... Справа ў тым, што сёлета ў нас "Дажынкі" супалі з выбарамі ці наадварот. Яны будуць 21-22 верасня. У Горкі прыедзе вельмі шмат гасцей. Іх трэба некуды сяліць. Таму студэнтам сказалі прагаласаваць і вызваліць інтэрнаты".

На момант закрыцця ўчастка прагаласавалі 883 чалавекі з 1600.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі