У дзень выпускных баляў у Мінску цалкам забароняць продаж алкаголю

Ініцыятыву праваахоўных органаў падтрымаў таксама і старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкаму Уладзімір Шчэрба.


Шчэрба: "Сумесна з усімі службамі: і з ГУУС Мінгарвыканкама, і з камітэтам па ахове здароўя Мінгарвыканкама, вядома, будзем, як гаворыцца, у гатоўнасці №1. Але, па меншай меры, такія забаронныя меры існуюць у арганізацыі продажу, рэалізацыі спіртных напояў і піва"


Дарэчы, у Брэсце, як даведалася Еўрарадыё, продаж спіртнога плануецца абмежаваць у дзень "Апошняга званка" — 30 траўня. Забарона на продаж алкагольных напояў, піва і слабаалкагольных напояў пачне дзейнічаць з 12 гадзінаў 30 траўня і пратрымаецца да 11 гадзінаў 31 траўня.