ЦВК разгледзіць справу Аляксандра Мілінкевіча
Нагадаем, што акруговая камісія мае прэтэнзіі да сабраных лідарам руху "За Свабоду" подпісаў. На мінулым тыдні ў праграме АНТ "Тэма дня" старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што подпісы былі аформлены "страшэнна няправільна". "У яго [Мілінкевіча] подпісы... знешне настолькі неахайнымі з'яўляюцца, што непатрэбныя эксперты-графолагі...", — сказала яна.
30 жніўня ЦВК разгледзіць і скаргу вядомага сатырыка Яўгена Крыжаноўскага. Акруговая камісія мае прэтэнзіі да яго падатковай дэкларацыі.
Нагадаем, за два дні разгляду скаргаў Цэнтрвыбаркамам былі зарэгістраваныя чатыры чалавекі (з 27-мі): Людміла Дзенісенка з Беларускай партыі левых "Справядлівы свет", Уладзімір Малярчук з Аб'яднанай грамадзянскай партыі, слесар Артур Эшбаеў і Ягор Лебядок, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі Нацыянальнай акадэміі навук (абодва — Лагойская выбарчая акруга №75). Агулам цяпер налічваецца 367 зарэгістраваных кандыдатаў.
Гл. таксама: Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў яшчэ траіх кандыдатаў у дэпутаты
Фота — bymedia.net





