У цэнтры Мінска — аўтазакі і аўтобусы са спецназам (фота)

У дварах каля Кастрычніцкай плошчы "схаваліся" яшчэ 3 аўтазакі. За Палацам Рэспублікі таксама стаяць аўтобусы са спецназаўцамі.

Паркоўкі каля Кастрычніцкай плошчы вызваленыя ад аўтатранспарту, там можна пабачыць толькі міліцэйскія машыны. На самой плошчы і ў яе наваколлі шмат мужчынаў у цывільным, праўдападобна, супрацоўнікаў розных сілавых структураў.

Нагадаем, сёння ўвечары на Кастрычніцкай плошчы затрымалі фотакарэспандэнта "Салідарнасці" Сяргея Балая, які хацеў зрабіць здымак пустой плошчы.

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі