У бостанскім доме, дзе можа хавацца Джахар Царнаеў, прагучалі выбухі

Пра гэта інфармуе РБК са спасылкай на тэлеканал Fox news. Па звестках паліцыі Бостана, у ноч на 19 красавіка браты Царнаевы застрэлілі паліцыянта на тэрыторыі студэнцкага кампуса, пасля чаго ўцяклі з месца здарэння на крадзеным аўтамабілі.

Аперацыя па затрыманні падазраванага ў тэракце на Бостанскім марафоне праводзіцца ў прыгарадзе Бостана Уотэртаўне. Дом, дзе пражывалі браты Царнаевы, акружаны паліцыяй.

Нагадаем, бостанская паліцыя шукае 19-гадовага Джахара Царнаева. Яго падазраюць у здзяйсненні тэракту на штогадовым Бостанскім марафоне. Яго старэйшы брат Тамерлан загінуў у выніку перастрэлкі з паліцыяй, пасля таго як браты абстралялі кампус Масачусецкага тэхналагічнага інстытута.

Браты з'яўляюцца выхадцамі з Паўночнага Каўказа. Іх бацька, які жыве ў расійскай Махачкале, не верыць у віну сваіх сыноў.

Фота — РБК

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі