"Баварыя" разграміла "Барселону" — 4:0! (відэа)

Томас Мюлер адкрыў лік на 25-й хвіліне. У другой палове гульні "Баварыя" проста змяла гасцей. Марыё Гомес на 49-й робіць лік 2:0, пасля вызначаецца на 73-й хвіліне Ар'ен Рабен. А кропку паставіў усё той жа Томас Мюлер на 82-й хвіліне. Ліянель Месі, які выйшаў у стартавым складзе "Барселоны", нічым асаблівым не адзначыўся.


Такое ж паражэнне з лікам 0:4 "Барса" пацярпела ў фінале Лігі чэмпіёнаў у траўні 1994-га ад "Мілана".

Пасля такой бліскучай перамогі мала ў каго могуць быць сумненні наконт выхаду нямецкага клуба ў фінал Лігі чэмпіёнаў. Матч у адказ — 1 траўня.

Рабен і Месі: Цяпер "Баварыя" нашмат больш моцная, чым "Барселона"

У іншым паўфінале 24 красавіка згуляюць "Барусія" (Дортмунд) — "Рэал" (Мадрыд).

Фота — Reuters, interunion.ru 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі